АВТОРИЗАЦИЯ

Погода

Друзья города

Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."

Опубликовано в категории: Разные фотографии
12 лютага на факультэце гісторыі і сацыялогіі ГрДУ ім. Я. Купалы адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі Іны Валер'еўны Соркінай на тэму "Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.". Кніга толькі што выйшла з-пад друкарскага варштата ў Вільні. Гэта першае ў Беларусі спецыяльнае комплекснае даследаванне, прысвечанае такому тыпу населеных пунктаў, які з'яўляецца пераходным ад горада да вёскі. Аўтар раскрывае феномен беларускага мястэчка як месца ўзаемадзеяння розных этнасаў, культур, рэлігій. Кніга - плён шматгадовай працы Інны Соркінай. Толькі спіс літаратуры займае каля 25 старонак. Прапрацаваны шматлікія архівы Беларусі і суседніх краін. Кнігу дапаўняюць унікальныя картаграфічныя матэрыялы і ілюстрацыі.
Гэта кніга разам з усімі папярэднімі навуковымі працамі І. Соркінай уводзіць яе ў кола буйных беларускіх спецыялістаў па ўрбаністыцы, вядомых і прызнаных на Радзіме і за мяжой.
Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."

Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."

Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."

Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."

Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."

Прэзентацыя кнігі "Мэстэчкі Беларусі..."
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
14 февраля 2010
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.